Клічны склон ужываецца пры звароце да кагосьці або чагосьці.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя хормы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі (браце, пане), радзей словы, што абазначаюць йіншых жывых істотаў (коце), а таксама часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў паэтычным кантэксьце (гаю).

<aside> 🐣 Націск застаецца на аснове.

</aside>

Прыклады ўжываньня

Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крашыне жыць ня буду.

*Бо ў Крашыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача: “Дзе ж ты пойдзеш, небарача?“

Дзе ж я пайду? Мілы Божа! Пайду ў сьвет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, З шчасьцем на вас азірнуся. (…) Ой, кажане, кажане! Чаму ж ня сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс.*

(Паўлюк Багрым, 1‑я палова XIX ст.)

Краю мой родны! Як выкляты Богам — Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі.

(Максім Багдановіч)

🔸 „Беларускі правапіс“ Язэпа Лёсіка (1929):

У значаньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон:

У йменьнях жаночага й ніякага роду клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным, напрыклад: